Народный ансамбль старинной музыки «Alba Ruthenia»
Ансамбль старадаўняй музыкі “Alba Ruthenia” (у перакладзе на старабеларускую мову – Белая Русь) быў створаны ў лістападзе 2009 года. Стварэнню ансамбля спрыяў прыезд у Мазыр майстра старадаўніх музычных інструментаў Шкледы Андрэя Мікалаевіча, які сваімі рукамі стварыў калекцыю старадаўніх інструментаў эпохі барока. Галоўным жаданнем майстра было адкрыць слухачам непаўторную эстэтыку сярэднявечча з дапамогай узнаўлення жывога гучання музычных інструментаў таго часу.
Працуючы ў дзіцячай школе мастацтваў наладчыкам-рамонтнікам музычных інструментаў, у Андрэя Мікалаевіча з'явілася магчымасць ажыццявіць сваю мару. Ідэя стварэння першага ў Гомельскай вобласці ансамбля старадаўняй музыкі была падтрымана адміністрацыяй школы і калегамі-музыкамі, якія з вялікім запалам уключыліся ў працу. Праца была складаная і крапатлівая, бо выканаўцам прыйшлося асвоіць інструменты, якія адрозніваюцца ад сучасных сваім ладам і тэхнікай ігры.
Вялікая ўвага надавалася падбору рэпертуара. Спачатку гэта былі насілу знойдзеныя творы беларускай старадаўняй музыкі. Пазней у рэпертуар ансамбля ўвайшлі творы і замежных аўтараў. Значнае месца займае старадаўняя музыка эпохі барока, свецкая музыка XVI - XVII стагоддзяў з "Полацкага" і "Віленскага" сшыткаў. Маюць сваё месца і творы сучасных аўтараў, якія працуюць у накірунку адраджэння старажытнай беларускай культуры: Віктара Кульпіна, Валерыя Жывалеўскага, Яўгена Грэдзюшка, Ірыны Діомавай.
У 2014 гаду ансамблю прысвоена званне «народнага».
Першыя выступленні ансамбля “Alba Ruthenia” атрымалі вялікі рэзананс. Дзякуючы свайму незвычайнаму каларыту, ансамбль прыцягваў усё больш слухачоў. Сёння ансамбль “Alba Ruthenia” удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах школы і города, з'яўляецца частым госцем навучальных устаноў і прадпрыемстваў.
З 2015 г. у якасці другога кіраўніка ансамбля стала выкладчык установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж” Шэстапалава Тамара Андрэеўна.
Вясна і лета 2016 г. былі для калектыва вельмі спрыяльнымі. На XI Міжнародным конкурсе “Рэнесанс гітары” ансамбль стаў лаўрэатам I ступені.
У сувязі з ад’ездам Шклёды А.М. з 2017 г. Шэстапалава Т.А. з’яўляецца адзіным кіраўніком ансамбля старадаўняй музыкі. У 2018 г. ансамбль быў адмечаны дыпломам за ўддзел у V Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый “Зоў Палесся” у г.п. Ляскавічы. Ансамбль штогод прымае удзел у Пасхальных дабрачынных канцэртах, на адкрыцці тыдня праваслаўнага кіно, дабрачынным канцэрце “Гукі Ражства”, Епархіальных чытаннях, прысвечанных Святому Кірылу Тураўскаму (г. Тураў), у Макар’еўскіх чытаннях, за што калектыў неаднойчы быў адмечаны падзячнымі пісьмамі Мазырска-Тураўскай Епархіі. Ансамбль прымаў удзел у прэзентацыі фільма “Шторм” у горадзе Мазыры і Гомеле, на адкрыцці міжнароднай выставы Раддзівілаў у палацы Румянцавых-Паскевічаў (г. Гомель), на сустрэчы пасла з Велікабрытаніі, а таксама дэлегацыі з г. Хэрсон. У 2019 г. ансамбль “Alba Ruthenia” атрымаў дыплом лаўрэата I ступені на ХIV Міжнародным конкурсе “Рэнесанс гітары” (намінацыя “Ансамблі” V катэгорыя).
Рабоце над павышэннем узроўню выканаўчага майстэрства і расшырэннем рэпертуара садзейнічаюць станаўленню калектыва. Рэпертуар ансамбля разнастайны і, галоўнае, гістарычна каштоўны. Не гледзячы на малую колькасць старынных нот, рэпертуар заўсёды аднаўляецца. Гучаць творы з “Полацкага” і “Віленскага” сшыткаў, свецкая музыка ХVI-ХVII стагоддзяў, а таксама старадаўняя музыка невядомых аўтараў. Значнае месца ў рэпертуары займаюць творы М.Радзівіла.
Кожнае выступленне ансамбля – гэта цікавае незвычайнае музычнае дзейства, якое захапляе гледачоў сваёй велічнасцю і гармоніяй гукаў, дае магчымасць апынуцца ў далёкае мінулае, пераносіць слухачоў у свет прыгажосці, рамантыкі і паэтычнага натхнення.